Грамадства

Шульган: у Беларусі фактычна завершана фарміраванне заканадаўства па лічбавым развіцці

8 лютага, Мінск . У Беларусі фактычна завершана фарміраванне заканадаўства па лічбавым развіцці. Аб гэтым заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на медыя-брыфінгу па выніках 2023 года,

Паводле слоў Канстанціна Шульгана, да 2024 года міністэрствам фактычна завершана фарміраванне заканадаўства па лічбавым развіцці — гэта ўказ Прэзідэнта нумар 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі», указ нумар 381, а таксама шэраг іншых пастаноў, якія сістэматызавалі падыходы па экспертызе, паказчыках ацэнкі, закупках і іншых пытаннях, якія рэгулююць работу на лічбавым рынку Беларусі. «Уся гэта нарматыўная база дае магчымасць актывізаваць укараненне лічбавых праектаў ва ўсіх галінах эканомікі», — расказаў ён.

Як інструмент для рэалізацыі ў першую чаргу Канстанцін Шульган адзначыў дзяржаўную праграму «Лічбавае развіццё» да 2025 года, якая складаецца з 86 праектаў. З іх 20 ужо завершаны, а ўсе астатнія будуць рэалізаваны ў тэрмін, падкрэсліў міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть