Грамадства

Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў 

20 лютага, Мінск . Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка,

«Сёння пачалося датэрміновае галасаванне. Яно будзе праводзіцца з 12.00 да 19.00 з 20 па 24 лютага ўключна. Гэта норма не новая для беларускага выбарчага заканадаўства, як і для шэрага іншых краін, дзе таксама прадугледжана датэрміновае галасаванне. Сёння вечарам ужо будуць папярэднія лічбы па колькасці грамадзян, якія прыйшлі на ўчасткі. Прыемна, што моладзь актыўна ідзе галасаваць. У краіне сфарміравана 5411 участкаў. На момант адкрыцця ўчасткаў крыху больш за 6,9 млн унесена ў спісы для галасавання. У гэтых спісах крыху больш за 95 тыс. — грамадзяне РФ, якія маюць права галасаваць на выбарах у мясцовыя Саветы», — расказаў Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што перад пачаткам галасавання была праведзена вялікая работа. «Мы правялі спецыяльныя трэнінгі з участковымі выбарчымі камісіямі, для іх быў зроблены спецыяльны вучэбны відэаролік. Мы праверылі гатоўнасць усіх участкаў, абсталяванне, меры проціпажарнай і тэхнічнай бяспекі. Усе ўчасткі ўзяты пад ахову міліцыі», — падкрэсліў старшыня ЦВК.

Як адзначылі ў ЦВК, усяго ў спісы для галасавання па стане на 20 лютага 2024 года ўключаны 6 913 965 грамадзян. У тым ліку ў Мінску — 1 303 280 чалавек. У Брэсцкай вобласці ў спісы ўключаны 996 054 чалавекі, у Віцебскай — 859 867, у Гомельскай — 1 065 914, у Гродзенскай — 742 802, у Мінскай — 1 150 916, у Магілёўскай — 795 132. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть