Грамадства

«Выбралі вельмі яркія аб’екты». У Нацыянальным агенцтве па турызме расказалі аб фінале конкурсу «Пазнай Беларусь»


Дзмітрый Марозаў

11 снежня, Мінск . Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў у прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў пра фінал рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Штогадовы конкурс «Пазнай Беларусь» у 2023 годзе праводзіцца 21-ы раз па 13 намінацыях. Арганізатарамі выступаюць Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Сярод задач конкурсу — стымуляванне канкурэнтаздольнасці рынку турпаслуг Беларусі, прыцягненне ўвагі да турыстычных брэндаў, стварэнне станоўчага вобразу Рэспублікі Беларусь як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў. Таксама конкурс садзейнічае прыцягненню насельніцтва да актыўных форм адпачынку, прапагандзе здаровага ладу жыцця. Ён прызначаны папулярызаваць гістарычныя славутасці, культурную і прыродную спадчыну Беларусі. Сярод задач конкурсу ў тым ліку павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у туріндустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.

«Журы было аб’ектыўна. Выбралі вельмі яркія аб’екты. Па колькасці заявак самай актыўнай аказалася Магілёўская вобласць — 210 заявак з агульнай колькасці (835). Далей ідуць Гродзенская, Брэсцкая, Гомельская вобласці, горад Мінск, Віцебская і Мінская вобласці. У гэтым годзе будзе вельмі цікава паглядзець і на пераможцаў у новай намінацыі «Аб’ект рэлігійнага турызму года». Ёсць вельмі яркія аб’екты, якія паспяхова працуюць з турыстамі. Асноўным крытэрыем ва ўсіх намінацыях было тое, як пастаўлена работа з індывідуальнымі турыстамі, з арганізаванымі, якія распрацаваны маршруты і іншае», — расказаў Дзмітрый Марозаў.

Цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Пазнай Беларусь» адбудзецца 15 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Таксама будзе даступна анлайн-трансляцыя мерапрыемства. «Такія мерапрыемствы дапамагаюць пазнаёміць прафесіяналаў галіны адзін з адным і расказаць максімальна вялікай колькасці насельніцтва аб самых цікавых аб’ектах турызму ўнутры краіны», — лічыць дырэктар агенцтва.

Пераможцаў конкурсу чакае шырокая інфармацыйная падтрымка, фірменныя статуэткі, падарункі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть