Грамадства

 ДПК: сітуацыя на граніцы пагаршаецца, у чэргах на ўезд у ЕС стаіць амаль 3 тыс. фур


Фота з архіва

12 сакавіка, Мінск . Па прычыне скарачэння шляхоў міжнародных зносін і ігнаравання норм пропуску сумежнымі краінамі Еўрасаюза сітуацыя на граніцы пагаршаецца. Цяпер у чэргах на ўезд у ЕС назіраецца каля 3 тыс. грузавікоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Па стане на 10.00 больш за 2110 адзінак грузавога транспарту чакаюць уезду ў Літву. Самы загружаны маршрут для велікагрузаў на літоўскім напрамку праходзіць праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»), яго кантрольныя службы аформілі ўсяго 13 працэнтаў фур. Супрацоўнікі другога літоўскага пагранпераходу «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») выканалі норму па пропуску грузавікоў на 26 працэнтаў.

Перад адзіным дзеючым латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») фіксуецца 560 грузавікоў. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю прайшло 47 працэнтаў грузавых аўто.

Кантрольныя службы польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») прынялі 71 працэнт грузавога транспарту.

Звыш 120 легкавых аўто фіксуецца перад усімі літоўскімі пагранпераходамі. Перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») назіраецца 60 легкавушак.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть