Грамадства

Луцкі: дзяржаўныя СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі

12 сакавіка, Мінск . Дзяржаўныя СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі,

«Я не раздзяляў бы традыцыйныя і новыя медыя, паколькі нашы СМІ пераадолелі ўжо планку работы ў звычайных фарматах. Тэлебачанне, радыё, газета — практычна ўсе СМІ набралі вялікія абароты па рабоце ў лічбавым асяроддзі. І трэба сказаць, што ў тым ліку і рэгіянальныя СМІ ў 2023 годзе вельмі сур’ёзна падцягнуліся. Таму нам трэба будзе проста нарошчваць гэты патэнцыял, выкарыстоўваць лепшыя практыкі, самыя паспяховыя прыклады для гэтай работы», — сказаў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе шмат разглядалася такіх варыянтаў работы. «Былі сустрэчы і ў Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе, магу як прыклад прывесці, «Мінская праўда» паказвала свой фармат работы. Мы шмат працуем з Гомельскай вобласцю — там нядрэнна пастаўлена работа ў сацыяльных сетках, лічбавым асяроддзі, — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Таму мы толькі павінны нарошчваць абароты. У прынцыпе, усе ведаюць, што рабіць. Я думаю, што на гэты момант на добрым узроўні, на даволі высокім у лічбавым асяроддзі знаходзяцца нашы беларускія СМІ».

Сёння праходзіць пасяджэнне калегіі Мінінфарма «Аб выніках работы галіны ў 2023 годзе і асноўных задачах Міністэрства інфармацыі на 2024 год». У калегіі Мінінфарма прымаюць удзел прадстаўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, ідэалагічны актыў краіны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть