Грамадства

Колькі населеных пунктаў Віцебскай вобласці абслугоўваюць аўтакрамы


Таццяна Назарава

28 снежня, Мінск . Старшыня праўлення Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Таццяна Назарава расказала ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць», колькі населеных пунктаў Віцебскай вобласці абслугоўваюць аўтакрамы.

У Віцебскай вобласці налічваецца 3,5 тыс. населеных пунктаў, дзе няма стацыянарнай гандлёвай сеткі, якая абслугоўваецца спажывецкай кааперацыяй і іншымі суб’ектамі гаспадарання, сказала Таццяна Назарава.

«На сённяшні дзень сістэма спажыўкааперацыі Віцебскай вобласці абслугоўвае 3,5 тыс. населеных пунктаў, з якіх без стацыянарнай гандлёвай сеткі — 208 з адным жыхаром, каля 900 — з колькасцю жыхароў ад 2 да 5 чалавек. Усяго віцебская спажыўкааперацыя абслугоўвае каля 2 тыс. населеных пунктаў з колькасцю жыхароў да 10 чалавек. Гэта неэфектыўна, але сістэма спажыўкааперацыі, з’яўляючыся партнёрам дзяржавы, дапамагае абслугоўваць жыхароў малых населеных пунктаў. Перад намі стаіць задача — не менш за два разы ў тыдзень наведваць гэтыя населеныя пункты. Так і адбываецца», — сказала яна.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть