Культура

Эскізны тур «Млына моды — 2024» стартаваў у Мінску


Фота з архіва

19 снежня, Мінск . У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 18 снежня стартаваў рэспубліканскі адборачны этап «Эскізны тур» фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды — 2024» для ўдзельнікаў намінацый «Школа моды», «Майстар моды» і «Лічбавая мода», паведамілі ва ўстанове.

У першы дзень журы ацэньвае работы ўдзельнікаў з Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, 19 снежня — з Мінска, 20 снежня падзяліцца сваёй творчасцю змогуць прадстаўнікі Віцебскай і Гродзенскай абласцей, а 21 снежня — Гомельскай і Мінскай.

Галоўны мастак-мадэльер ААТ «Світанак» канцэрна «Беллегпрам» Міхаіл Мытнік адзначыў, што пры ацэнцы эскізаў ён звяртае ўвагу на крыніцу натхнення, тэхніку выканання і прапорцыі эскіза, увасабленне ідэі, каляровае рашэнне калекцыі, што адпавядае апошнім тэндэнцыям моды, фактуры і матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў эскізе і затым у калекцыі, а таксама на абарону дызайнерам сваёй ідэі.

«Калекцыі адзення павінны адпавядаць патрабаванням фестывалю-конкурсу. Мы засяроджваем увагу на работах, дзе добра бачны стыль і вобраз. Аўтарскае рашэнне ў калекцыях заўсёды ў прыярытэце. Малады дызайнер павінен прадумваць тэндэнцыі на 3-5 гадоў наперад, ствараючы за кошт гэтага крэатыўныя і неардынарныя калекцыі, якія не паўтараюць мінулагоднія работы. Вітаецца найноўшая апрацоўка тканін і яе стварэнне ў новым фармаце», — сказала намеснік загадчыка аддзела моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Святлана Гнядзёнак.

«У першую чаргу мяне цікавіць выбраная для конкурснай калекцыі тэма. Павінна быць нейкая фішка і гісторыя, якая дапамагае калекцыі вылучыцца. Я таксама люблю прафесійную графіку, калі ўжо на эскізным туры можна атрымаць эстэтычнае задавальненне ад графічнай падачы калекцыі. Але галоўнае — арыгінальнасць ідэі, выбранага матэрыялу, выканання, апрацоўкі або трансфармацыі гэтага матэрыялу. Важна эмоцыя, уключанасць аўтара і, вядома ж, яго здольнасць выканаць задуманае», — дадала кіраўнік дызайн-цэнтра ААТ «Камволь» канцэрна «Беллегпрам», член журы Эльвіра Жвікава.

Эскізы калекцый могуць быць створаны для жаночага і мужчынскага сегментаў, дзяцей і тынэйджараў. У гэтым годзе галоўнымі тэмамі сталі «Культурны код Беларусі: гісторыя, традыцыі і сучаснасць», «Трэнды 2024/25» і «Лічбавая мода». Намінацыя «Лічбавая мода» ўключае ў сябе стварэнне віртуальнай digital-калекцыі, распрацаванай у праграме для праектавання CLO 3D, і візуалізаванага адзення.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть