Культура

Міжнародны фестываль «Анімаёўка» аб’явіў аб старце прыёму заявак

9 красавіка, Магілёў . Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» аб’явіў аб старце прыёму заявак. Аб гэтым расказалі БЕЛТА на Магілёўскім абласным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Традыцыйна паўдзельнічаць у фестывалі можна ў трох конкурсах: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці, дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Фестываль накіраваны на папулярызацыю лепшых дасягненняў анімацыйнага кіно, развіццё і ўмацаванне культурных сувязей, выяўленне і падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей.

У бягучым годзе «Анімаёўка» пройдзе ў Магілёве з 25 па 27 верасня. Творчае мерапрыемства адбудзецца ўжо 27-ы раз. Ідэя яго стварэння належыць рэжысёру-аніматару кінастудыі «Беларусьфільм» Ігару Волчаку. Пілотны праект быў запушчаны ў маі 1998 года ў Мінску. У верасні гэтага ж года па ініцыятыве гендырэктара «Магілёўаблкінавідэапракату» Андрэя Бычкова фестываль пераехаў у Магілёў і стаў штогадовым.

Арганізатарамі «Анімаёўкі» выступаюць Міністэрства культуры і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть