У свеце

Герасімаў заявіў, што НАТА нарошчвае прысутнасць у Арктыцы


Фота ТАСС

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША і НАТА сканцэнтравалі намаганні на забеспячэнні свайго дамінавання ў Арктыцы і стрымліванні Расіі ў гэтым рэгіёне. Аб гэтым заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл (УС) РФ — першы намеснік міністра абароны Валерый Герасімаў, паведамляе ТАСС.

«ЗША і НАТА сканцэнтравалі намаганні на забеспячэнні свайго дамінавання ў Арктыцы і стрымліванні Расійскай Федэрацыі ў рэгіёне, у гэтых мэтах калектыўны Захад нарошчвае ваенную прысутнасць у высокіх шыротах і развівае ваенную інфраструктуру паблізу граніц РФ. У выніку ўзмацняецца канфліктны патэнцыял у рэгіёне», — сказаў Герасімаў на брыфінгу для замежных ваенных аташэ па выніках дзейнасці Мінабароны РФ у 2023 годзе.

Паводле слоў Герасімава, тэрыторыя Фінляндыі і Швецыі ўсё актыўней выкарыстоўваецца для размяшчэння кантынгентаў войскаў НАТА і іх аператыўнага нарошчвання ў прыгранічных з Расіяй раёнах.

Герасімаў таксама адзначыў, што прысутнасць Узброеных сіл Расіі ў Арктыцы звязана не з дэманстрацыяй ваеннай сілы, а з забеспячэннем бяспекі эканамічнага асваення рэгіёна, у тым ліку суднаходства ў акваторыі Паўночнага марскога шляху і рэалізацыі праектаў у галіне разведкі і здабычы прыродных рэсурсаў.

Паводле слоў Герасімава, для гэтага ажыццяўляюцца планамернае развіццё групоўкі войскай у Арктыцы, стварэнне і мадэрнізацыя неабходных аб’ектаў інфраструктуры для забеспячэння яе дзейнасці.

Акрамя таго, Герасімаў звярнуў увагу на тое, што ваенна-палітычная абстаноўка ў свеце маштабна мяняецца, фарміруецца шматпалярны свет, а гегемонія ЗША і іх саюзнікаў адыходзіць у мінулае. У той жа час ён падкрэсліў, што Вашынгтон любой цаной імкнецца захаваць заходнецэнтрычную структуру пабудовы светаўладкавання, забяспечыць глабальнае дамінаванне і магчымасць дыктаваць умовы астатнім краінам, падаўляючы іх законныя інтарэсы ў сферы бяспекі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть