Інфаграфіка

Мемарыяльны комплекс «Азарычы» |

У сакавіку 1944 года войскі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту вызвалілі вязняў Азарыцкага лагера смерці.

У памяць вязняў лагера смерці ў 1965 годзе створаны мемарыяльны комплекс «Азарычы».

З сакавіка 2023 года праводзілася маштабная рэканструкцыя мемарыяла. На рэканструкцыю комплексу накіраваны сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку*.

Рэканструкцыя мемарыяла:

У сэрцы мемарыяльнай кампазіцыі — «Камяні прасвятлення» — чатыры шматгранныя стэлы, на кожнай — пано з павялічанымі архіўнымі фатаграфіямі вязняў.

Узведзена вежа памяці — васьмівугольнае збудаванне вышынёй амаль 7 м, дзе выгравіраваны ўспаміны былых вязняў.

Уздоўж краю забалочанай мясцовасці размешчана сцяна смутку з паклоннымі крыжамі.

Устаноўлены першы ў рэспубліцы знак у памяць ваенным медыкам, якія спынілі распаўсюджванне эпідэміі тыфу.

Тэрыторыя комплексу расшырана да 1,75 га, узведзены інфармацыйны павільён.

«Азарычы» — жывы шчыт вермахта

У 1944 годзе нямецкімі акупантамі створаны тры лагеры смерці (Дзерць, Азарычы, Падасіннік) пад агульнай назвай «Азарычы»**.

Балоцістую мясцовасць абгарадзілі калючым дротам, вакол замініравалі.

Пад выглядам эвакуацыі сагналі 50 тыс. вязняў, з іх 15,96 тыс. — дзеці, 14 тыс. — жанчыны, больш за 4 тыс. — старыя.

Людзі ўтрымліваліся пад адкрытым небам, без вады і ежы пры тэмпературы паветра ад 0 да -15.

Тут упершыню прымянілі бактэрыялагічную зброю — сыпны тыф.

Сярэдняя працягласць жыцця ў Азарычах — каля трох сутак.

Лагер праіснаваў 10 дзён, за гэты час у ім загінулі больш за 20 тыс. чалавек.

33,48 тыс. вязняў лагера «Азарычы» былі вызвалены савецкімі войскамі.

* 50% грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку 22 красавіка 2023 года, згодна з пастановай урада ад 10.04.2023 №241, пералічаны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу.

** На тэрытрыі Даманавіцкага раёна Палескай вобласці (цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці).

Крыніца: Гомельскі аблвыканкам, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть