Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі маскоўскім аднаклубнікам у таварыскім матчы


Фота з архіва

16 жніўня, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» правялі чарговы дамашні таварыскі матч напярэдадні новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі,

У пятніцу падапечныя Дзмітрыя Квартальнава сустракаліся з аднаклубнікамі з Масквы. Паядынак адбыўся на лёдзе «Чыжоўка-Арэны», на якой маскоўскія дынамаўцы праводзяць перадсезонныя зборы. У варотах мінчан сёння дэбютаваў расійскі галкіпер Андрэй Карэеў, таксама ў склад клуба вярнуўся капітан Андрэй Стась. Лік у матчы быў адкрыты на 14-й хвіліне даволі кур’ёзным чынам: пасля перадачы шайбы ў зоне мінчан снарад няўдала адскочыў ад борта на клюшку форварда гасцей Паўла Кудраўцава, які расстраляў пустыя вароты. Праз 30 секунд «зубры» атрымалі адставанне ўжо дзве шайбы: масквічы ўтрох пабеглі на аднаго абаронцу, і Карэева з блізкай адлегласці «прашыў» Арцём Сяргееў.

Першае рэзультатыўнае дзеянне мінчан адбылося толькі ў сярэдзіне другога перыяду — пасля выйгранага ўкідвання дакладны кідок пад перакладзіну нанёс Сэм Энас. Праўда, у хуткім часе масквічы вярнулі лідарства: гаспадары схапілі два выдаленні запар, і большасць у фармаце «5 на 3» рэалізаваў Ігар Ажыганаў. У заключнай 20-хвілінцы лічбы на табло не змяніліся, у выніку 3:1 на карысць «Дынама» з Масквы.

Гэта паражэнне стала для беларускага клуба трэцім у чатырох перадсезонных гульнях. Адзіную перамогу ў бягучым месяцы «зубры» атрымалі 14 жніўня ў матчы супраць «Нарыльска» з Усерасійскай хакейнай лігі (6:3). Наступны таварыскі паядынак мінчане правядуць таксама дома ў панядзелак — сапернікам стане маскоўскі ЦСКА.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть