Эканоміка

Каля 30 тыс. тон ільнотрасты плануюць нарыхтаваць льнаводчыя гаспадаркі Мінскай вобласці


Фота з архіва

10 красавіка, Мінск . Каля 30 тыс. т ільнотрасты плануюць нарыхтаваць у бягучым годзе льнаводчыя гаспадаркі Мінскай вобласці. Аб гэтым расказалі ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.

«Пасяўныя плошчы лёну ў гаспадарках Мінскай вобласці складаюць 8,7 тыс. га. У сыравінную зону ўваходзяць Капыльскі, Крупскі, Валожынскі, Слуцкі, Салігорскі і Любанскі раёны, размешчаныя паблізу трох ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў. Па стане на 10 красавіка ў іх пасеяна больш за 2,5 тыс. га, тэмп штодзённага выканання работ пры аптымальных умовах надвор’я складае не менш за 400 га», — расказалі ў камітэце.

У бягучым годзе льнаводы вобласці плануюць сабраць не менш за 30 тыс. т ільнотрасты, што на 7 працэнтаў больш за мінулагодні паказчык.
 
«Цяпер на сяўбе лёну задзейнічана 20 адзінак пасяўных агрэгатаў. Забяспечанасць насеннем у гаспадарках поўная, сфарміраваны страхавы фонд. Словам, ёсць усё, каб атрымаць якасную сыравіну. Акрамя таго паралельна вядзецца падрыхтоўка льноўборачнай тэхнікі», — адзначылі ў камітэце.

Работы па сяўбе лёну ў Мінскай вобласці плануюць завяршыць да 25 красавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть