Эканоміка

У мінулым годзе сярэдняя зарплата работнікаў сістэмы Мінпрама павялічылася амаль на 25 працэнтаў


Фота з архіва

2 лютага, Мінск . У мінулым годзе сярэдняя зарплата работнікаў сістэмы Мінпрама павялічылася амаль на 25 працэнтаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Сярэднямесячная заработная плата па Мінпраме за студзень-снежань мінулага года склала Br2116,1, або 111,2 працэнта ад агульнарэспубліканскага ўзроўню. Тэмп яе росту да 2022 года склаў 124,2 працэнта. У цэлым за 2023 год тэмп росту сярэдняй зарплаты па падведамных Мінпраму арганізацыях значна перавышае тэмп яе росту па рэспубліцы ў цэлым і асобна па рэгіёнах, адзначылі ў Мінпраме.

Па відах эканамічнай дзейнасці самая высокая сярэдняя заработная плата ў мінулым годзе склалася ў металургічнай вытворчасці — Br2376,4, самы высокі тэмп яе росту (141,3%) — у вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

Тэмп росту рэальнай заработнай платы па Мінпраме за студзень-снежань 2023 года склаў 118,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть