Грамадства

Крупко: кваліфікацыя і вопыт парламентарыяў важныя і каштоўныя для краіны


Іван Крупко. Фота Гомельскага аблвыканкама

3 красавіка, Гомель . Кваліфікацыя і вопыт парламентарыяў важныя і каштоўныя для краіны і рэгіёнаў. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў час сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання, якія склалі паўнамоцтвы,

Губернатар падзякаваў парламентарыям за дастойную і важную работу на карысць Гомельскай вобласці і краіны ў цэлым. Ён адзначыў, што ім давялося выконваць адказныя задачы на сваёй пасадзе ў няпростых умовах. Гэты перыяд адзначаны пандэміяй, эканамічнымі санкцыямі, складанымі палітычнымі і сацыяльнымі абставінамі. «Быў пэўны націск і на вас, гучалі пагрозы ў адрас вашых сем’яў. Але разам з выканаўчай уладай адстойвалі дзяржаўныя пазіцыі і выстаялі. За гэта скліканне прынялі больш за 360 законаў, нацэленых на збалансаванае развіццё ўсіх напрамкаў эканомікі і сацыяльнай сферы», — падкрэсліў ён, акцэнтаваўшы ўвагу на вялікай рабоце па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон. Яна датычылася сустрэч з людзьмі, збору прапаноў для новай рэдакцыі Канстытуцыі.

Таксама парламентарыі заўсёды былі адкрыты да стасункаў з выбаршчыкамі ў сваіх акругах. «І вы не проста намінальна прысутнічалі ў раёнах, а паўнацэнна ўключаліся ў вырашэнні праблем і пытанняў, якія часам гадамі заставаліся без зрухаў», — звярнуўся ён да парламентарыяў.

Іван Крупко адзначыў сур’ёзны палітычны вопыт, які прысутныя атрымалі на такім высокім узроўні. «Дэпутатаў былых не бывае. Вашы кваліфікацыя, вопыт, падыходы застаюцца ў нашым кадравым рэестры. Іх каштоўнасць — у прызнанні выбаршчыкаў. Будзем заўсёды на сувязі», — абазначыў ён.

Удзячнасць за адказны падыход выказала прысутным на сустрэчы і старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч. «Як падкрэсліў кіраўнік нашай дзяржавы, дэпутацтву не вучаць у інстытутах. Гэта адказная і няпростая праца. Вы справіліся з дэпутацкай дзейнасцю. Каманда ад нашага рэгіёна, якая склалася ў 7-м скліканні, апраўдала чаканні выбаршчыкаў», — сказала яна.

Экс-парламентарыі таксама падзякавалі кіраўніцтву вобласці за падтрымку і разуменне на ўсіх узроўнях. Дзякуючы такому падыходу ўдалося рэалізаваць і запланаваць на бліжэйшую перспектыву многія пректы. У прыватнасці, ішла размова аб добраўпарадкаванні райцэнтра Акцябрскі, маштабнай рэканструкцыі свяшчэннага месца памяці ў Азарычах Калінкавіцкага раёна, абнаўленні мемарыяла «Дзецям — ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна, планах па будаўніцтве дзіцячай паліклінікі ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Сяргей Краўцоў удзячны за сустрэчу на ўзроўні губернатара. «Вельмі ўдзячны Івану Іванавічу за высокую ацэнку нашай работы. Я ў парламенце прапрацаваў 4 гады. Пры гэтым апошні год сумяшчаў работу па 45-й выбарчай акрузе з кіраўніцтвам Наукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па земляробстве», — падзяліўся ён.

За дапамогу ў вырашэнні пытанняў выбаршчыкаў Сяргей Краўцоў падзякаваў губернатару, старшыням райвыканкамаў. «Сумеснымі намаганнямі і газ праводзілі людзям у Кармянскім раёне, і дадатковы прыпынак чыгуначнага транспарту арганізавалі па просьбе жыхароў у Жлобінскім раёне, і добраўпарадкавалі аграгарадок Доўск у Рагачоўскім раёне. Таксама рамантавалі дахі, дарогі, асвятлялі вуліцы, праводзілі капрамонты будынкаў. Усё гэта ўдалося толькі дзякуючы сумеснай рабоце дэпутацкага корпуса, аблвыканкама, мясцовых органаў улады», — акцэнтаваў ён.

«Адкрыта скажу: мне не сорамна ні за адзін дзень свайго жыцця, сваёй работы. Мы прайшлі ўсе цяжкасці, вытрымалі ў пандэмію: наведвалі калектывы, дзіцячыя дамы, бальніцы. Сумеснымі намаганнямі давалі адпор эканамічным санкцыям, рэалізуючы інтэграцыйныя праграмы з расійскімі партнёрамі», — абазначыў кола пытанняў Сяргей Краўцоў і падкрэсліў, што застаецца на сувязі з паўднёва-ўсходнім рэгіёнам, адкрыты для падтрымкі і стасункаў.

Як адзначыў Ігар Таўтын, кожны дэпутат, адпрацаваўшы ў парламенце Рэспублікі Беларусь, атрымаў значны як жыццёвы, так і палітычны вопыт, вопыт міжнародных адносін. «Гэта і вопыт зносін з людзьмі на месцах. Зыходзілі з пазіцыі Прэзідэнта — не можа быць дробных пытанняў. Калі ёсць пытанне, значыць яго трэба вырашаць. Калі ж людзям будзе добра, то і нашай дзяржаве будзе апора. Самае галоўнае для дзяржавы, яе каштоўнасць — гэта чалавек», — сказаў ён.

У далейшым атрыманы вопыт Ігар Таўтын будзе прымяняць і развіваць на пасадзе галоўнага ўрача Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. «Удзячны за такую адказную пасаду, паколькі здароўе дзяцей — гэта самае галоўнае на сёння і залог моцнага насельніцтва ў будучым», — рэзюмаваў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть