Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь і Тайланд маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў многіх сферах | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

5 снежня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём Каралеўства Тайланд. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Перакананы, што Мінск і Бангкок маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва як у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай галінах, так і на міжнародных пляцоўках, перш за ўсё ў ААН і АСЕАН», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што геаграфічная адлегласць паміж краінамі ніяк не перашкаджае беларусам і тайландцам паспяхова выконваць надзённыя задачы па ўмацаванні дзяржаўнага суверэнітэту, павышэнні дабрабыту насельніцтва, сумесна шукаць рашэнні для найвастрэйшых сусветных пытанняў міру і бяспекі, у тым ліку харчовага, ядзернага і ваеннага складальнікаў.

Прэзідэнт пажадаў Каралю Тайланда шчасця і здароўя, народу гэтай краіны — прагрэсу і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть