Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці палітычнага дыялогу з Дамініканай | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

27 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону і народ гэтай краіны са 180-й гадавінай незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Да гэтай значнай даты ваша краіна падыходзіць з сур’ёзнымі дасягненнямі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, відавочным для кожнага грамадзяніна паляпшэннем якасці жыцця», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці палітычнага дыялогу з Дамініканскай Рэспублікай на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, у пашырэнні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону здароўя і ажыццяўлення намечаных планаў, накіраваных на пабудову моцнай, працвітаючай дзяржавы, а дамініканцам — шчасця, міру і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть