Прэзідэнт

Лукашэнка: дасягненні беларускіх вучоных не павінны застацца прыгожай вітрынай | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

26 студзеня, Мінск . Дасягненні беларускіх вучоных не павінны застацца прыгожай вітрынай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам,

«Мае пажаданні вам таксама традыцыйныя і вельмі канкрэтныя. Навуковыя дасягненні не павінны застацца прыгожай вітрынай. Нельга дапусціць, каб працы нашых вучоных стаялі на паліцы або пыліліся ў бібліятэках. Іх ужо цяпер чакаюць на вытворчасцях, у лячэбных установах, вучэбных класах (гэта я больш гавару для нашых начальнікаў, якія тут прысутнічаюць). Менавіта прыкладны характар навуковых даследаванняў вызначае надзейнасць і працвітанне нашага агульнага дома — Беларусі, умацоўвае нашу незалежнасць і нацыянальную бяспеку», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларускім вучоным заставацца на вастрыі навуковага пошуку, развіваць нацыянальныя навуковыя школы і ствараць будучыню роднай Беларусі.

Прэзідэнт павіншаваў усю навуковую супольнасць Беларусі з прафесійным святам. «Ведаю, якая цяжкая ваша праца. Давялося ў жыцці неяк наблізіцца да гэтага — не дакрануцца, а наблізіцца. Далей справа не пайшла, таму што я зразумеў, што вучоным быць, напэўна, не для мяне. Гэта было даўным-даўно, але з таго часу, узаемадзейнічаючы з вучонымі, я зразумеў, што зрабіў правільна. Вельмі цяжкая праца. І тыя, хто дасягае вяршынь, заслугоўваюць глыбокай пашаны і павагі», — заявіў беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть