Прэзідэнт

Лукашэнка: беларусам я ніколі не здраджваў і не здраджу | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

24 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка на пасяджэнні VII УНС заявіў, што ніколі не здраджваў беларускаму народу і не здрадзіць,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заходнія куратары выдзелілі мільёны долараў на тое, каб разгарнуць у сродках масавай інфармацыі атаку супраць Беларусі.

«Запомніце: усялякія размовы аб тым, што я або мае дзеці карыстаюцца чымсьці (дабротамі ад дзяржавы, за дзяржаўны бюджэт) або я кагосьці пакрываю і камусьці дапамагаю, а яны мне дзесьці штосьці даюць або гатовы даць, або мае грошы не то ў арабскіх краінах, не то яшчэ дзесьці — глупства поўнае. Сёння немагчыма гэта схаваць. Таму я заўсёды гавару: «Ведаеце, дзе мае «мільярды» схаваны? Забірайце. Хочаце — дам распіску». Нікому не верце. Я ніколі не быў зладзюгай, не дазволю сабе і сваім дзецям. Нікому не верце. Гэта звычайнае нагнятанне сітуацыі для таго, каб настроіць вас супраць мяне. Я вам не здраджваў і ніколі не здраджу, якія праблемы ў мяне ні былі б», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть