Прэзідэнт

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі Беларусі Людмілы Бржазоўскай | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

6 снежня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Людмілы Бржазоўскай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Людміла Генрыхаўна — геніяльная балерына, талентам якой захапляліся паклоннікі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Яе яркая творчая дзейнасць стала прыкладам для маладых артыстаў і сапраўднай гордасцю Вялікага тэатра Беларусі, вернасць якому яна захавала да апошняй хвіліны свайго жыцця. Светлая памяць аб ёй назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.

Балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра, народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Мінску 4 чэрвеня 1946 года.

Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча.

З 1966 года — артыстка балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Першай вялікай работай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пер Гюнт» (1967).

У рабоце над спектаклямі «Рамэа і Джульета» (1970) і «Трыстан і Ізольда» (1971) узнік творчы дуэт з Юрыем Траянам, які стаў адным з самых вядомых дуэтаў беларускага балета.

У 1970 годзе стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай. У 1987 годзе скончыла факультэт харэаграфіі Мінскага інстытута культуры (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў).

З 1997 года — педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Сярод яе выхаванак — вядучыя майстры сцэны народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец і Людміла Хітрова, уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандр Чыжык, а таксама салісткі Вераніка Аўчыннікава, Таццяна Уласень.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть