Прэзідэнт

Лукашэнка назваў галоўнае дасягненне ў ЕАЭС | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

25 снежня, Санкт-Пецярбург . Галоўнае дасягненне ў Еўразійскім эканамічным саюзе — стабільна функцыянуючыя агульны ўнутраны рынак і адзіная мытная прастора. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на саміце ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу,

«Наша пасяджэнне ў пэўнай ступені знакавае. Завяршаецца чарговы этап развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. У наступным годзе мы адзначым дзесяцігоддзе (падпісання Дагавора аб ЕАЭС. — Заўвага ). Нам прадстаўлены вялікі і грунтоўны даклад аб выніках работы саюза за мінулы перыяд. Мы можам не толькі ацаніць вынікі, але і пагаварыць аб шляхах удасканалення, неабходных рашэннях праблемных пытанняў. Лічу галоўным дасягненнем стабільна функцыянуючыя агульны ўнутраны рынак і адзіную мытную прастору з усімі недахопамі», — сказаў беларускі лідар.

Тавараабарот саюза са знешнімі партнёрамі за апошнія сем гадоў у абсалютных паказчыках павялічыўся больш як на $340 млрд. Аб’ёмы ўзаемнага гандлю падвоіліся і склалі амаль $85 млрд. «У Беларусі з Расіяй у гэтым годзе будзе недзе каля $50 млрд (узаемнага гандлю. — Заўвага ), — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть