Прэзідэнт

Лукашэнка: Вялікдзень нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў ідэалы дабра і справядлівасці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

31 сакавіка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

«Шчыра віншую вас са святам Вялікадня. Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі».

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.

Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс гаючай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.

Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, братэрскай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка напаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню.

Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка
31 сакавіка 2024 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть