Прэзідэнт

Ваенныя медыкі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за дапамогу ў Сірыі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

2 лютага, Мінск . Ваенныя медыкі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за гуманітарную дапамогу ў Сірыі. Адпаведнае распараджэнне 2 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
 
Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена работнікам 432-га ордэна Чырвонай Зоркі галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл за значныя заслугі ў службовай дзейнасці, высокае прафесійнае майстэрства, актыўны ўдзел у аказанні міжнароднай гуманітарнай дапамогі на тэрыторыі Сірыі.

У іх ліку старшы ардынатар — урач-неўролаг шпітальнага аддзялення Павел Зарэцкі, начальнік аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўрач — анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мікалай Кашура, старшы ардынатар — урач — траўматолаг-артапед аперацыйнага аддзялення Яўген Раманоўскі, фельчар Аляксандра Снітко.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть