Эканоміка

Манголія пачала купляць беларускую малочную прадукцыю на біржавых таргах

15 мая, Мінск . На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключаны дзве першыя здзелкі па пастаўцы сухога абястлушчанага малака ў Манголію, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Пакупніком выступіў вядомы мангольскі вытворца малочных і кісламалочных прадуктаў. Агульны аб’ём пробнай закупкі склаў 73 т. Садзейнічанне ў прыцягненні на біржавыя таргі першага мангольскага імпарцёра беларускай малочнай прадукцыі аказаў акрэдытаваны брокер БУТБ у Манголіі — кампанія «Юнайтэд Мерэс Машынеры».

«Да нядаўняга часу з прымяненнем біржавога механізма ў Манголію экспартаваўся толькі беларускі цукар. За студзень — красавік бягучага года на рынак гэтай краіны было рэалізавана звыш 3,7 тыс. т белага цукру-пяску на суму $2,3 млн. Пры гэтым у цэлым попыт на тавары беларускай вытворчасці ў Манголіі даволі высокі і мясцовыя кампаніі зацікаўлены ў рэгулярных закупках цукру і іншых відаў сельгаспрадукцыі праз біржавую пляцоўку. У сувязі з гэтым пачатак продажаў сухога малака можна лічыць знакавай падзеяй у развіцці беларуска-мангольскага біржавога гандлю, асабліва ўлічваючы, што пашырэнне таварнай наменклатуры, як правіла, станоўча ўплывае на аб’ёмы біржавога тавараабароту і садзейнічае росту дзелавой актыўнасці як айчынных прадаўцоў, так і замежных пакупнікоў», — адзначылі ў прэс-службе.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Паводле інфармацыі БУТБ, у студзені — красавіку 2024 года з дапамогай біржавых таргоў на экспарт рэалізавана больш за 32,3 тыс. т малочнай прадукцыі на суму $158,5 млн.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть