Культура

Юныя мастакі намалююць Белавежскую пушчу


Фота з архіва

15 лютага, Гродна . Першы Рэспубліканскі пленэр юных мастакоў «Сімфонія Белавежскай пушчы» пройдзе ў Свіслацкім раёне. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Пленэр пройдзе пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускага саюза мастакоў. Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, сектар культуры Свіслацкага райвыканкама, Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў. Удзельнікамі могуць стаць вучні школ, ліцэяў, гімназій, дзіцячых школ мастацтваў і іншых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пленэр правядуць у тры этапы. Спачатку патэнцыяльных удзельнікаў выберуць у навучальных установах. На другім этапе ім трэба будзе стварыць мастацкую кампазіцыю «Мая Беларусь». Аўтараў лепшых работ запросяць у Свіслач, дзе 17-18 мая адбудзецца заключны тур пленэру-конкурсу.

За два дні кожнаму фіналісту трэба будзе стварыць дзве работы, прадставіўшы сваё бачанне Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Пераможцаў у трох узроставых групах (7-10, 11-13 і 14-17 гадоў) вызначыць журы ў складзе вядучых педагагічных работнікаў у сферы выяўленчага мастацтва, творчых работнікаў, дзеячаў мастацтва і культуры.  

Аўтараў лепшых твораў чакаюць Гран-пры, дыпломы лаўрэатаў, прызы.

Работы ўдзельнікаў пленэру будуць экспанавацца на перасовачных выставах ва ўстановах адукацыі і культуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть