Эканоміка

Мінпрыроды: прамсектар і будаўнічая сфера патрабуюць значных аб’ёмаў карысных выкапняў


Фота з архіва

20 верасня, Гомель . Рынак Беларусі — і прамысловы сектар, і будаўнічая сфера — патрабуе даволі вялікіх аб’ёмаў карысных выкапняў. На гэтым зрабіў акцэнт намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў у размове з журналістамі на палях Беларускага інвестыцыйнага форуму (БІФ) «Нетры-2024», які праходзіць у Гомелі,

Як падкрэсліў Віктар Галанаў, пры размове з прадстаўнікамі бізнесу напярэдадні адкрыцця форуму праяўлялася відавочная цікавасць да нашых інвестыцыйных праектаў. «Усяго іх (праектаў. — Заўвага ) на пляцоўцы Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі больш за 700, таму пры жаданні кожны можа знайсці для сябе нішу. А Гомельскі рэгіён найбольш багаты на карысныя выкапні. Традыцыйна ў рэспубліцы паўднёвыя рэгіёны былі найбольш разведаны геолагамі, ёсць сур’ёзныя напрацоўкі, архіўныя даныя геалагічных даследаванняў, канкрэтныя праекты нават з распрацаванымі тэхніка-эканамічнымі абгрунтаваннямі, таму паўднёва-ўсходні рэгіён павінен быць флагманам у гэтай рабоце», — акцэнтаваў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, сёння рынак Беларусі — і прамысловы сектар, і будаўнічая сфера — патрабуе даволі вялікіх аб’ёмаў карысных выкапняў, на якія багата, у тым ліку і беларуская зямля. «І я ўпэўнены, што інвестару менавіта ў гэтым напрамку трэба працаваць замест таго, каб завозіць карысныя выкапні звонку і несці лагістычныя страты. Думаю, пры ўмелай распрацоўцы ўсё гэта магчыма рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў ён.

На форуме прэзентавана некалькі перспектыўных праектаў, у ліку якіх звязаныя з радовішчамі ультрапрэснай вады, даўсанітавай руды, гіпсу і інш.

Беларускі інвестыцыйны форум (БІФ) «Нетры-2024», які сабраў у Гомелі больш за 250 прафесіяналаў, прысвечаны прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу прыродных рэсурсаў і карысных выкапняў Беларусі. У ліку ўдзельнікаў — прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесмены, эксперты ў сферы прыродакарыстання і іншыя прафесіяналы.

Беларускі інвестыцыйны форум арганізуе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гомельскага аблвыканкама.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть