Палітыка

Мірзіёеў: Беларусі і Узбекістану ўдалося вывесці адносіны на якасна новы ўзровень 

8 лютага, Ташкент . Беларусі і
Узбекістану ўдалося вывесці адносіны на якасна новы ўзровень. Аб гэтым на
перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт
Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў,

«За апошнія гады сумеснымі намаганнямі нам удалося
кардынальна змяніць характар і змест узбекска-беларускіх адносін, вывесці іх на
якасна новы ўзровень. Ніколі ў гісторыі нашых адносін яшчэ не было такога
ўзаемаразумення, такіх рэальных вынікаў», — сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Паводле яго слоў, праведзены напярэдадні Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана паказаў наяўнасць вялікага патэнцыялу ў супрацоўніцтве паміж краінамі.

«Мы доўга гэтай сустрэчы чакалі. Ваш візіт ва Узбекістан, паспяхова праведзеныя напярэдадні мерапрыемствы яшчэ раз пацвярджаюць наша ўзаемнае імкненне і настрой умацоўваць наша супрацоўніцтва», — дадаў Прэзідэнт.  

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть