Палітыка

Лаўроў: Беларусь — бліжэйшы стратэгічны партнёр і саюзнік Расіі


Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС

15 снежня, Масква . Беларусь — бліжэйшы стратэгічны партнёр і саюзнік Расіі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі ў Маскве,

«Беларусь — наш бліжэйшы стратэгічны партнёр і саюзнік. Унікальны фармат сумесных пасяджэнняў дзвюх братэрскіх краін — яркае таму пацвярджэнне», — сказаў Сяргей Лаўроў.

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі праводзяць сумесныя пасяджэнні калегій на рэгулярнай аснове. Такая практыка склалася з 2000 года. Паводле слоў міністра, гэта работа даказала сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Такога фармату ўзаемадзеяння таксама прытрымліваюцца і іншыя ведамствы Беларусі і Расіі. «Гэта важны складнік саюзнага будаўніцтва», — заявіў расійскі дыпламат.

Сяргей Лаўроў нагадаў, што Беларусь і Расія цесна каардынуюць падыходы ў знешняй палітыцы, сумесна пашыраюць агульныя інтарэсы на сусветнай арэне, аказваюць адна адной падтрымку ў міжнародных арганізацыях.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть