Палітыка

Краіны АДКБ вызначылі вучэнні і мерапрыемствы сумеснай падрыхтоўкі ў 2024-2025 гадах


Фота з архіва

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар . На базе Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў рэжыме відэаканферэнцыі 12-14 снежня адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў дзяржаў — членаў АДКБ па пытаннях арганізацыі мерапрыемстваў сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Аб’яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.

«У ходзе кансультацый разгледжаны прапановы Аб’яднанага штаба АДКБ па арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ у 2024 годзе, абмеркаваны падыходы да правядзення сумесных камандна-штабных і спецыяльных вучэнняў з войскамі (калектыўнымі сіламі) АДКБ, тэрміны правядзення першых і другіх штабных перагавораў. Па выніках кансультацый дасягнуты дамоўленасці, у прыватнасці, аб тым, што пры падрыхтоўцы сумесных (спецыяльных) вучэнняў у 2024 годзе неабходна кіравацца распрацаваным Аб’яднаным штабам АДКБ варыянтам развіцця вучэбнай ваенна-палітычнай і ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў, зацверджаным рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ», — расказаў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, у 2024 годзе ацэнт будзе зроблены на Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі. Вучэнні з КСАР АДКБ запланаваны ў Кыргызстане, з міратворчымі сіламі АДКБ — у Казахстане, з калектыўнымі сіламі хуткага разгортвання Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёна — у Таджыкістане.

«Таксама абмеркаваны і ўзгоднены праект плана сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2025 год. Комплекс гэтых мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне гатоўнасці сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ да выканання задач па прызначэнні», — дадаў Уладзіслаў Шчагрыковіч.

У кансультацыях пад старшынствам першага намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-лейтэнанта Хасана Калоева прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, а таксама Сакратарыята і Аб’яднанага штаба АДКБ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть