Культура

Пастэль і акварэль, выцінанка і пано. Выставу пераможцаў конкурсу «Калядная палітра» адкрылі ў НББ


Фота НББ

19 снежня, Мінск . У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава пераможцаў ІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці «Калядная палітра»,

«Гэта выстава прымеркавана да навагодніх свят, каб упрыгожыць перадсвяточныя дні для дзяцей і парадаваць дарослых. На выставе прадстаўлены работы пераможцаў конкурсу «Калядная палітра», які праводзіўся другі раз. У конкурсе прынялі ўдзел 460 мастакоў ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

На выставе прадстаўлены работы пераможцаў у розных стылях і жанрах: алейны жывапіс, пастэль і акварэль, выцінанка і аб’ёмнае пано. Мы хацелі паказаць дзіцячую творчасць, імкненне дзяцей тварыць, іх шчырасць, непасрэднасць, радасць ад жыцця і любоў да зімовых свят», — сказала член міжнароднага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць», сакуратар фестывалю-конкурсу «Калядная палітра», мастачка Юлія Коба.

Уладальніца спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «За выхаванне творчай моладзі» член журы фестывалю-конкурсу «Калядная палітра» Гунефа Мацюшэнкава адзначыла, што выбіраць лепшыя работы было складана паколькі гэты працэс адбываўся анлайн. «Звычайна мы раскладваем работы на падлозе і адразу бачым тэхніку выканання, колеры і тэкстуру. Для мяне гэта быў першы вопыт анлайн-судзейства. Так многа дзяцей удзельнічае ў мастацкіх конкурсах. Беларуская зямля багата на таленты. Дарагія бацькі, не давайце сваім дзецям забываць пра маляванне. Галоўнае — не крытыкуйце, а выказвайце інтарэс да работ дзіцяці, нават калі вы не разумееце, што яно намалявала, арганізоўвайце дамашнія выставы і не выкідвайце дзіцячыя работы. Усё роўна, якую прафесію ён выбера, усе ж могуць займацца творчасцю і натхняць іншых. Тым больш што сучасныя дзеці зусім не падобны да нас. Яны вельмі своеасаблівыя і малююць тое, што адчуваюць і бачаць», — дадала Гунефа Мацюшэнкава.

Выстава будзе працаваць да 21 студзеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть