Эканоміка

Петрышэнка: мы актыўна ўзаемадзейнічаем і істотна рушылі наперад з краінамі ЕАЭС у сферы энергетыкі

10 верасня, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка сустрэўся з членам Калегіі (міністрам) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбекам Кажошавым для абмеркавання актуальных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва,

Ігар Петрышэнка нагадаў, што цяпер у Беларусі праходзіць форум «Беларускі транспартны тыдзень», у рамках якога адбываецца актыўнае знаёмства жыхароў і гасцей краіны з транспартнай галіной. На мерапрыемстве таксама наглядна можна ўбачыць узаемадзеянне Беларусі з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.


«Асноўныя напрамкі развіцця ў гэтай галіне на бліжэйшыя гады павінны быць даўзгоднены ў хуткім часе. Мы павінны развіваць усе нашы віды транспарту», — сказаў ён.

Віцэ-прэм’ер упэўнены: людзі павінны дакладна ведаць і разумець, што транспартная галіна ў ЕАЭС забяспечвае патрэбнасці эканомік і саміх грамадзян.


«Актыўна ўзаемадзейнічаем мы і ў сферы энергетыкі, мы істотна рушылі наперад. У прыватнасці прынялі шэраг дакументаў для фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку. Моманты, якія засталіся, мы ўзгоднім і будзем разам іх рэалізоўваць», — дадаў намеснік прэм’ер-міністра.

Таксама паводле слоў Ігара Петрышэнкі, пры стварэнні іншых агульных рынкаў (газавага, нафты і нафтапрадуктаў), неабходна абапірацца на пункты дагавора аб фарміраванні ЕАЭС і шукаць розныя падыходы да іх рэалізацыі. «Паляпшаць мы можам, але не павінны адыходзіць ад асноўных падыходаў, — падкрэсліў ён. — На маючым адбыцца пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі мы павінны падрабязна абмеркаваць усе пытанні і праінфармаваць кіраўнікоў нашых урадаў».

Арзыбек Кажошаў у сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за гасціннасць і высока ацаніў выстаўку на форуме «Беларускі транспартны тыдзень — 2024», дзе прысутнічаў асабіста.

Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть