Эканоміка

У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на 80 працэнтах запланаваных плошчаў


Фота з архіва

14  чэрвеня, Мінск . У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на 80 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1124,2 тыс. га, або 80 працэнтах ад плана. Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1018,3 тыс. га, што складае 90,6 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 29,3 тыс. га, а ўбраны з плошчы 16,28 тыс. га — 55,6 працэнта да скошанага.

Нарыхтавана 86,5 тыс. т сена — 12,4 працэнта да плана, 5639,9 тыс. т сенажу — 42,3 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 166,7 тыс. т) і 203,6 тыс. т сіласу — 0,99 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў больш як 9,8 млн т кармавых адзінак. На гэты час нарыхтавана 17 працэнтаў ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць больш як 20,5 млн т, сенажу — 13,3 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,5 млн т), сена — 700,4 тыс. т.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть