Эканоміка

Галоўчанка прапанаваў радыкальна змяніць узаемадзеянне навукі і прамысловасці


Раман Галоўчанка

9 красавіка, Мінск . Галіновыя інстытуты пры Нацыянальнай акадэміі навук не павінны адрывацца ад патрэбнасцей айчыннай вытворчасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб стане і задачах развіцця прамысловасці,

«Я хацеў бы пачаць з пытання, якое вы (Аляксандр Лукашэнка. — Заўвага ) паставілі ў ходзе нарады: чаго не хапае для якаснага рыўка? Пытанне зразумела, адказ на яго просты: не хапае інавацый і навуковага ўкладу», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.  

Паводле слоў прэм’ер-міністра, у цэлым статыстыка нядрэнная: удзельная вага адгружаемай інавацыйнай прадукцыі складае 46,5 працэнта пры заданні 33,5 працэнта. Аднак за гэтымі паказчыкамі рэальна новай для свету прадукцыі няма.

«Я неяк агучваў гэту прапанову. Яна, напэўна, радыкальная, з ёю не ўсе згодны. І вучоныя не згодны. Але трэба мяняць структуру ўзаемадзеяння навукі і прамысловасці. У нас ёсць галіновыя інстытуты. Чаму яны працуюць у адрыве ад вытворчасці? У савецкі час была галіновая навука, якая напрацоўвала новыя тэхналагічныя рашэнні і перадавала на вытворчасць, якая іх увасабляла. Давайце хаця б у парадку эксперыменту шэраг інстытутаў аддадзім тым, хто рэальна павінен карыстацца вынікамі іх працы», — прапанаваў Раман Галоўчанка.

У прыклад ён прывёў работу Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Яго супрацоўнікі хочуць стварыць электрычны спарткар, аднак прэм’ер-міністр сумняваецца, наколькі гэта актуальна для краіны цяпер. «Няхай гэта будзе дызайн-бюро, якое будзе працаваць на інтарэсы Міністэрства прамысловасці і выконваць тыя задачы, якія патрэбны айчыннай прамысловасці», — сказаў кіраўнік урада.

«Напэўна, іншых шляхоў няма. Трэба выкарыстоўваць той патэнцыял, які ў нас ёсць цяпер», — дадаў Раман Галоўчанка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть