Прэзідэнт

«Сёння выбары — гэта поле бою ўжо». Лукашэнка расказаў пра асаблівасці электаральных кампаній у СНД | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

19 верасня, Мінск . Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай і ператварыліся сёння ў поле бою. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД,

«Ідучы да вас на сустрэчу, улічваючы свой багаты вопыт кіраўніцтва краінай, я ўспамінаю тыя часы, калі ўзначаленыя вамі органы толькі ствараліся. Скажу шчыра: гэта і ёсць добры, станоўчы прадукт дэмакратыі і дэмакратызацыі нашага грамадства ў тыя часы. Мы доўга спрачаліся: трэба нам выбарчыя камісіі, не трэба, вывучалі вопыт іншых краін, дзе, напрыклад, і Міністэрства ўнутраных спраў можа кантраляваць, арганізоўваць і рабіць адпаведнае заключэнне па выбарах. Але, ідучы дэмакратычным шляхам, мы стварылі нашы выбарчыя камісіі, вертыкаль — ад цэнтральнай да адпаведных раёнаў, акруг і гэтак далей. І я павінен сказаць, што гэта адзін з тых выпадкаў, калі мы не памыліліся», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак у краінах СНД тады не маглі і ўявіць, што дзейнасць выбарчых органаў і іх зона адказнасці стане полем для баявых дзеянняў, заявіў Прэзідэнт. «Вы часта змагаецеся, дзякуй богу, не ўсюды паасобку, але тым не менш вам хапае», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў — удзельніц СНД створаны зусім нядаўна. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне ў краінах Садружнасці надаецца арганізацыі выбараў і рэферэндумаў, удасканаленню выбарчага заканадаўства.

«Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай. Гэта ўжо, будзем гаварыць адкрыта, поле бою ў перадвыбарны і выбарны перыяды, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляюцца органы Цэнтральнай выбарчай камісіі і выбарчая камісія наогул», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён заўважыў, што сёння выбары сталі адной з галоўных палітычных падзей у жыцці любой краіны. У той жа час Аляксандр Лукашэнка лічыць, што гэта павінен быць звычайны палітычны працэс, якому не варта надаваць вельмі вялікага значэння.

«Якасная падрыхтоўка выбараў, празрыстасць, сумленнасць гарантуюць падтрыманне палітычнай стабільнасці, захаванне міру і парадку ў грамадстве. У гэты перыяд кожнае слова з вашых вуснаў вельмі сур’ёзна ўспрымаецца, і народы нашы прывыклі верыць у тое, што гаворыць старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі і падпарадкаваныя яму структуры», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што апаненты ўлады заўсёды спрабуюць выкарыстаць электаральны перыяд ва ўласных інтарэсах, нярэдка нават з дапамогай рэвалюцыйных і мяцежных метадаў.

«Усе мы зведвалі такія выпрабаванні, Беларусь у тым ліку — у 2020 годзе. Але мы заўсёды шчыра і сумленна прызнавалі, што не бывае так, што вось з-за мяжы на нас націснулі, і мы пачынаем або хістацца, або ў нас нехта па вуліцах пачынае бадзяцца. Значыць, ёсць і ўнутраныя нейкія прычыны. Мы гэтыя прычыны ведаем, мы іх дакладна вызначылі і зрабілі адпаведныя вывады, атрымалі ўрокі з тых падзей, каб не паўтарылася гэта зноў», — сказаў Прэзідэнт.

Сярод прынятых мер — маштабныя змяненні заканадаўства. Так, у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі быў замацаваны тэрмін «электаральны суверэнітэт». 

Размова ідзе пра абарону нацыянальных інтарэсаў, неад’емнае права дзяржавы праводзіць выбары і рэферэндумы без аглядкі на вокрыкі і націск звонку.

«Мы з нашымі сябрамі, партнёрамі, у першую чаргу з краінамі СНД, гатовы абмяркоўваць напрацоўкі нашага заканадаўства, забеспячэнне бяспекі выбарчага працэсу. Вельмі важна, што існуе такая міжнародная пляцоўка, як наш савет, якая стала месцам эфектыўнага ўзаемадзеяння напярэдадні электаральных кампаній, а як сведчыць ваша практыка — наогул у жыцці, не прывязваючыся ні да якіх кампаній. Я не раз гаварыў, што нам трэба дзейнічаць сумесна, выпрацоўваць агульныя прынцыпы дзейнасці нашых цэнтральных камісій, выпрацоўваць законы, падзаконныя акты і напрацоўваць практыку, каб у нас не было вялікіх разыходжанняў», — дадаў беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть