Інфаграфіка

Выбары-2024: у Палату прадстаўнікоў у адзіны дзень галасавання |

25 лютага 2024 года* — адзіны дзень галасавання на выбарах:

— дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання,
— дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Палата прадстаўнікоў — адна з дзвюх палат парламента (Нацыянальнага сходу), прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь.

Складаецца са 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў — 5 гадоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў парламенце на прафесійнай аснове.

*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 20 лістапада 2023 г. №367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў».

Крыніца: ЦВК Беларусі, Закон ад 8 ліпеня 2008 г. №370-З «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть