Інфаграфіка

Партрэт сучаснай беларускай жанчыны |

У Беларусі пражываюць амаль 5 млн жанчын (53,8% жыхароў краіны)*:

гараджанкі — 79,1%;
сялянкі — 20,9%.

Сярэдні ўзрост жанчыны — 43,6 года.

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце — 84,3%.

Сярэдні ўзрост занятых жанчын — 42,1 года.

Асноўныя сферы занятасці, дзе пераважаюць жанчыны:

— ахова здароўя і сфера сацпаслуг — 84%;
— адукацыя — 83,7%;
— фінансавая і страхавая дзейнасць — 77,3%.

Кожны другі кіраўнік — жанчына (49,5% сярод кіраўнікоў ва ўзросце 20-49 гадоў).

Сярод занятых жанчын 42,1% маюць вышэйшую адукацыю, 26,6% — сярэднюю спецыяльную, 19,7% — прафесійна-тэхнічную адукацыю.

У 2023 годзе 60,2% занятых у эканоміцы жанчын 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей.

У Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1165 жанчын.

Сярэдні ўзрост жанчыны пры рэгістрацыі першага шлюбу — 26,5 года, паўторнага шлюбу — 39,8 года.

Спортам у свабодны час займаюцца 28,9% беларусак.

*Паводле даных на пачатак 2023 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть