Інфаграфіка

Маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы |

Маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы — адно з самых прыгожых месцаў яго пражывання.

Маёнтак адкрыты 16 снежня 2003 г., займае амаль 15 га.

Дзед Мароз круглы год сустракае гасцей у маёнтку (для кожнай пары года падрыхтавана рознае адзенне).

Традыцыйна ў першую суботу снежня праходзіць свята «Белавежская казка»: у сядзібу вяртаюцца Снягурачка, Матухна-Зіма і яе дочкі — Завея, Сцюжа і Мяцеліца. Гэтай падзеяй у пушчы адкрываецца зімовы сезон.

За год у маёнтак прыходзіць ад 15 да 20 тыс. пісем. Штогод яго наведваюць каля 150 тыс. чалавек.

Шматлікія драўляныя кампазіцыі, ажурная разьба будынкаў маёнтка створаны беларускімі майстрамі.

У маёнтку размешчаны:

домік Дзеда Мароза,

церам Снягурачкі,

скарбніца (захоўваюцца пісьмы і падарункі ад дзяцей),

чароўны млын,

паляна Дванаццаці месяцаў,

віцязі-дрэвы Дуб Дубовіч і Вяз Вязавіч,

музей ледзянога побыту і іншыя.

Белавежская пушча — нацыянальны парк, адна з адметных мясцін Беларусі.

Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першыя пісьмовыя згадванні пра пушчу датуюцца 983 г.

Займае плошчу 150 тыс. га.

Крыніца: ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть