Прэзідэнт

Вызначаны 64 пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

24 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ нумар 174 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

У іх ліку 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, г. Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён г. Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны г. Мінска.

На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама будуць занесены 11 арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі; дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з’яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з’яўляецца стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть