Прэзідэнт

Лукашэнка: мэта беларусаў у Год якасці – перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

26 студзеня, Мінск . Мэта беларусаў у Год якасці — перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам,

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна сустракаецца з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі — новаспечанымі дактарамі навук і прафесарамі — напярэдадні Дня навукі. Гэта нагода не толькі падвесці вынікі, адзначыць дасягненні беларускіх вучоных і айчыннай навукі ў цэлым, але і зазірнуць у заўтрашні дзень.

«І мне вельмі важна ведаць, як вы бачыце сваю ролю, ролю сваіх вучняў, паслядоўнікаў, ды і ўсёй навуковай супольнасці ў рэалізацыі стратэгіі Года якасці. Наколькі вы паглыблены ў задуму года, які, па сутнасці, павінен стаць пачаткам новага этапа развіцця Беларусі. Ёсць мэта — перасягнуць сябе, прытым ва ўсіх сферах жыцця. Вядома, у авангардзе руху да гэтай мэты стаіце вы, людзі навукі. Ваша праца, дакладней, яе вынікі шмат у чым фарміруюць будучыню нашай дзяржавы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што любая навуковая ініцыятыва — гэта краевугольны камень, які падтрымлівае аснову дзяржаўнасці і грамадскага дабрабыту, якасці ўсяго жыцця.

«Таму любы вучоны павінен валодаць адказнасцю архітэктара і будаўніка, ад дакладнасці дзеянняў якога залежыць устойлівасць і надзейнасць, даўгавечнасць усёй канструкцыі. Асабліва ў галіне гуманітарных ведаў, якія фарміруюць светапогляд чалавека. Нам гэтага, дарэчы, так не хапае цяпер, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Кожны вучоны, які працуе ў Беларусі, павінен быць патрыётам. Маю пазіцыю вы ведаеце: без любові да сваёй Айчыны не варта і брацца за справу. Так, навука прызначана служыць людзям, усяму чалавецтву, яна інтэрнацыянальная. А вы, беларускія вучоныя, прызначаны служыць перш за усяго свайму народу».

«І кажучы аб якасці даследаванняў, якія сталі сэнсам вашага жыцця, мы гаворым аб іх стваральным складніку. У любой навуковай задуме і пошуку чырвонай ніткай павінен прасочвацца клопат аб простых рэчах і запатрабаваннях нашых людзей. Нам не патрэбны даследаванні дзеля даследаванняў, дысертацыі дзеля дысертацый. Я гэта гавару свядома, таму што часам, калі мне дакладваюць і праз ВАК (Вышэйшая атэстацыйная камісія. — Заўвага ) праходзяць некаторыя дысертацыі, назву прачытаеш — адразу не зразумееш. А калі ў змест унікаеш — цуды і толькі. Паверце, я не крытыкан у гэтым плане. Як чалавек вельмі інфармаваны (і вопыт работы ў мяне ўжо значны) я думаю: а дзе ж гэта прымяніць? Ці патрэбна гэта нам? І гэта не тэма фундаментальных даследаванняў, гэта наша прыкладная навука, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ўсе прывыклі да пэўнага камфорту ў нашым паўсядзённым жыцці. Але мала хто задумваецца, якая карпатлівая шматгадовая праца гэта забяспечвае. Ведаеце ў поўным аб’ёме ўсё гэта толькі вы».

Ён звярнуў увагу, што вучоныя заўсёды працуюць вельмі напружана, пашыраючы межы сваіх магчымасцей. «І я дзякую ўсім, хто мае дачыненне да вашага поспеху, хто быў побач. Вучонаму гэта, дарэчы, вельмі важна памятаць, вельмі-вельмі многія гэта забываюць: у кожным даследаванні ёсць часцінка таленту навуковага кіраўніка, і дапамога лабаранта, і падтрымка родных і блізкіх. Іншымі словамі, дасягненне аднаго — гэта перамога многіх. Вы стаіце на плячах многіх. Аб такіх перамогах павінны ведаць вашы суайчыннікі. І яны будуць ведаць. Традыцыйна ў бліжэйшыя дні вы станеце галоўнымі героямі выпускаў навін і друкаваных публікацый», — дадаў беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть