Спорт

У Смаргоні і Барысаве пройдуць стартавыя матчы 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі


Фота з архіва

19 красавіка, Мінск . Стартавыя паядынкі 5-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць у Смаргоні і Барысаве,

У 17.00 на полі стадыёна «Юнацтва» футбалісты «Смаргоні» сустрэнуцца з гасцямі з «Гомеля». У мінулым туры смаргонская каманда згуляла ўнічыю ў гасцях у наваполацкага «Нафтана» (1:1), а гамяльчане ўступілі на сваёй арэне дзеючым чэмпіёнам краіны мінскім дынамаўцам. У другім сённяшнім матчы барысаўскі БАТЭ ў сябе дома будзе сапернічаць з магілёўскім «Дняпром». Гульня пачнецца ў 19.30 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». На мінулым тыдні барысаўчане ўступілі ў Жодзіне мясцовым тарпедаўцам (0:1), магіляўчане прайгралі на сваёй арэне гродзенскаму «Нёману».

Заўтра ў цэнтральнай сустрэчы гэтага ўік-энду мазырская «Славія» згуляе ў сябе дома з брэсцкім «Дынама». Мазырчане пакуль ідуць без страт, на мінулым тыдні яны атрымалі чацвёртую вікторыю запар, абыграўшы ў Салігорску «Шахцёр» (3:1), дынамаўцы разграмілі на сваім полі футбалістаў «Мінска» (3:0). Таксама заўтра «Мінск» у сябе дома паспрабуе атрымаць першую перамогу ў гэтым сезоне ў гульні з «Нафтанам», на полі сталічнага стадыёна РЦАР-БДУ дзяржынскі «Арсенал» згуляе з «Шахцёрам».

У нядзелю, 21 красавіка, мінскае «Дынама» прыме «Тарпеда-БелАЗ», футбалісты «Слуцка» будуць сапернічаць з «Іслаччу», а ў Гродне «Нёман» сустрэнецца з «Віцебскам».

Пасля чатырох тураў табліцу 34-га нацыянальнага першынства ўзначальваюць «Нёман» і «Славія», якія набралі па 12 ачкоў з 12 магчымых. Брэсцкае «Дынама» адстае на два балы, у «Тарпеда-БелАЗа» 9 ачкоў, у мінскага «Дынама» на бал менш.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Павел Чыкіда («Славія»), які забіў 5 мячоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть