Спорт

Шаранговіч і Протас не набралі бамбардзірскіх балаў у вочным паядынку «Калгары» і «Вашынгтона»


Скрыншот відэа hockey.by

19 сакавіка, Мінск . Беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас не змаглі набраць бамбардзірскіх балаў у процістаянні «Калгары» і «Вашынгтона» ў паядынку рэгулярнага чэмпіянату НХЛ,

Сустрэча ў Калгары прайшла з перавагай гасцей, якія перамаглі з лікам 5:2. Галявы дубль аформіў расійскі форвард «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін. У яго актыве стала 843 шайбы ў рэгулярных сезонах НХЛ і па гэтым паказчыку ён уступае толькі легендарнаму Уэйну Грэтцкі, у якога 894 галы. Нападаючыя гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы амаль 16 мінут. У гэтым сезоне ў яго актыве 50 бамбардзірскіх ачкоў (28 шайбаў і 22 перадачы). Форвард «сталічнікаў» Аляксей Протас адыграў 14 мінут, у яго засталося 28 балаў (5+23).

Пасля гэтай перамогі «Вашынгтон» набраў 75 ачкоў і вярнуўся ў зону плэй-оф Усходняй канферэнцыі. У хакеістаў «Калгары» 71 заліковы бал і 11-я пазіцыя ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть