Спорт

Хакеісты «Дынама-Шынніка» спынілі пераможную серыю ў МХЛ


Фота з архіва

15 снежня, Мінск . Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» завяршылі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі,

Апошнім пунктам у далёкаўсходнім турнэ для падапечных Андрэя Міхалёва быў Южна-Сахалінск, дзе «шыннікаў» другі раз за два дні прымалі «Сахалінскія акулы». Сустрэча напярэдадні завяршылася перамогай беларусаў — 2:0, сёння розніца ў ліку таксама склала дзве шайбы, але на гэты раз перавага была на баку гаспадароў. Стартавую трэць каманды правялі на роўных (1:1), за бабруйчан вызначыўся Дзмітрый Тукач. Правал у гульні гасцей здарыўся ў наступным перыядзе, калі дынамаўцы прапусцілі тройчы за дзесяць мінут. У канцы заключнага адрэзка Тукач аформіў дубль і выратаваў «Дынама-Шыннік» ад паражэння з вялікім лікам — у выніку 2:4.

Такім чынам, апошнюю ў 2023 годзе выязную серыю бабруйчане закончылі з 50-працэнтным рэзультатам, набраўшы шэсць ачкоў у шасці гульнях. На гэты момант нашы хакеісты дзеляць другое месца ў Сярэбраным дывізіёне Заходняй канферэнцыі МХЛ з «Рускімі Віцязямі» і «Атлантам», у трох каманд па 40 ачкоў. Далей «Дынама-Шыннік» чакае дамашняя серыя, па ходзе якой падапечныя Міхалёва згуляюць са ступінскім «Капітанам» (23 снежня), тульскай «Акадэміяй Міхайлава» (25 снежня) і маскоўскім МХК «Дынама» (5 студзеня).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть