Грамадства

Заяц: дэпутаты павінны садзейнічаць кансалідацыі беларускага грамадства

20 лютага, Мінск . Дэпутаты павінны садзейнічаць кансалідацыі беларускага грамадства. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц,

Аддаць свой голас за будучых дэпутатаў у першы дзень датэрміновага галасавання віцэ-прэм’ер прыбыў на ўчастак нумар 241, які знаходзіцца ў сярэдняй школе нумар 30 Мінска. «Прыйшоў на ўчастак сёння, таму што субота і нядзеля будуць заняты. Таму выкарыстоўваю канстытуцыйнае права кожнага беларуса — прагаласаваць датэрмінова», — сказаў ён.

«Я хацеў бы бачыць у дэпутацкім корпусе людзей, адданых сваёй краіне. Дэпутатаў розных узроўняў, якія будуць жыць інтарэсамі беларусаў. Гэтыя людзі павінны садзейнічаць кансалідацыі нашага грамадства — рабіць яго маналітным», — падкрэсліў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, задача дэпутатаў раённых, абласных узроўняў, а таксама Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — вырашаць цяжкія пытанні, якія ёсць у грамадстве. «Асабліва ў Палаце прадстаўнікоў патрэбны прафесійныя і падрыхтаваныя людзі, якія могуць прымаць законы і тым самым садзейнічаць паляпшэнню жыцця беларусаў. Адзначу, што мы павінны жыць мірна ў нашай краіне, захоўваць спакой і прымнажаць яе багацці», — падагульніў намеснік прэм’ер-міністра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть