Спорт

Зборная Беларусі па пляжным футболе сустрэнецца з трохразовымі чэмпіёнамі свету расіянамі


Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск . Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе першы з двух таварыскіх матчаў з трохразовым чэмпіёнам свету камандай Расіі,

Сённяшняя сустрэча на стадыёне Nova Arena ў Санкт-Пецярбургу пачнецца ў 20.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Раней беларускія і расійскія «пляжнікі» сустракаліся 21 раз: беларусы здабылі чатыры вікторыі, а ў астатніх 17 гульнях пацярпелі паражэнні. Да гэтых спарынгаў з адной з мацнейшых зборных планеты пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада рыхтаваліся 14 футбалістаў: варатары — Міхаіл Аўгустаў, Канстанцін Усціновіч, Мікіта Мельнічэнка; палявыя ігракі — Вадзім Бокач, Іван Канстанцінаў, Анатоль Рабко, Ігар Брыштэль, Алег Гапон, Арцемій Дрозд, Ягор Гардзецкі, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Антон Акуліч, Мікіта Скавародзін.
 
У канцы чэрвеня беларусы двойчы абыгралі ў Баку нацыянальную зборную Азербайджана 4:3 і 5:2. У гэтым сезоне беларускай камандзе трэба будзе выступіць у Еўралізе і кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2025 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть