Лукашэнку ў Оршы падарылі казан для плова, а ён расказаў, хто навучыў яго гатаваць гэту страву | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
29 мая, Орша . Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на заводзе «Легмаш» у Оршы падарылі ўзоры прадукцыі прадпрыемства, у тым ліку вялікі чыгунны казан для прыгатавання плову,
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падарунак і расказаў, што добра гатуе гэту страву. А навучыў яго гэтаму Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у час візітаў у гэту краіну.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў прынцыпе аддае перавагу звычайным вясковым стравам, да якіх даўно прывык. Прэзідэнт падкрэсліў, што вельмі добрая рэцэптура прыгатавання многіх прадуктаў была ў Савецкім Саюзе. І па яго патрабаванні многія рэцэпты таго часу цяпер аднаўляюць і вяртаюць у вытворчасць. Гэта датычыцца, напрыклад, кандытарскіх вырабаў, цукерак, хлеба. Такую беларускую прадукцыю часта падносяць у якасці падарунка замежным лідарам, і яны даюць ёй высокую ацэнку.