Прэзідэнт

Лукашэнка: МАЗ застаецца адным з самых маштабных і запатрабаваных праектаў у беларускім машынабудаванні | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

9 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» з 80-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«МАЗ — завод-легенда. Заснаваны ў 40-я гады дваццатага стагоддзя, праслаўлены ў кінафільмах, ён быў і застаецца адным з самых маштабных і запатрабаваных праектаў спачатку ў савецкім, а цяпер і ў беларускім машынабудаванні, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.- Штодзень з канвеера сыходзяць дзясяткі адзінак грузавой, пасажырскай, прычапной і камунальнай тэхнікі, якую купляюць больш як у 40 краінах свету. Вашы магутныя аўтамабілі ўдзельнічаюць у грандыёзных будоўлях, перамагаюць на самых складаных трасах ралі «Дакар» і «Шаўковы шлях». Прадпрыемства стала родным домам для шматлікіх працоўных дынастый, якія захоўваюць слаўныя традыцыі і перадаюць іх маладому пакаленню».

«Вашы працаздольнасць і адданасць сваёй справе дапамаглі заводу выстаяць у няпростыя часы, а крэатыўнасць, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і рашэнняў даюць магчымасць упэўнена глядзець у будучыню», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым мэтанакіраванасць і прафесіяналізм вялікага дружнага калектыву будуць асновай для новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам Мінскага аўтамабільнага завода моцнага здароўя, працвітання і мірнага неба над галавой.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть