Спорт

Беларусы заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64


Фота з архіва

9 верасня, Мінск . Беларускія спартсмены сталі ўладальнікамі пяці медалёў на чэмпіянаце свету па шашках-64, які праходзіць у Адзінцоўскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці,

Чэмпіёнам свету ў хуткай праграме стаў міжнародны гросмайстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска, а бронзавы медаль заваяваў мінчанін Андрэй Валюк. У спаборніцтвах жанчын сярэбраным прызёрам стала міжнародны майстар Марыя Тараніна з Мінска. У маланкавай праграме Андрэй Валюк заваяваў сярэбраны медаль, бронза ў Ігара Міхальчанкі.

Учора стартавала класічная праграма чэмпіянату, які завершыцца 15 верасня. У чэмпіянаце прымаюць удзел 80 шашыстаў з 27 краін свету.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть