Спорт

Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі на старце чэмпіянату Еўропы па плаванні


Фота арганізатараў

22 красавіка, Мінск . У партугальскім Фуншале стартаваў адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць 435 плыўцоў, якія прадстаўляюць не толькі еўрапейскія краіны, але і іншыя кантыненты. Напярэдадні ў стартавы дзень турніру былі разыграны 26 камплектаў узнагарод, па выніках двух фіналаў на подыум падымаліся беларускія спартсмены. На стаметроўцы батэрфляем у класе S13 золата заваяваў 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, а на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S12 бронзавым прызёрам стаў Максім Вашкевіч.

Сёння на адкрытым чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату адбудзецца 21 фінальны заплыў. Спаборніцтвы на востраве Мадэйра прадоўжацца да 27 красавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть