Інфаграфіка

У госці да Дзеда Мароза: сядзібы казачных персанажаў у Беларусі |

У навагоднія святы казачныя персанажы ў сядзібах сустракаюць гасцей у розных рэгіёнах Беларусі.

Галоўная рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза — маёнтак у Белавежскай пушчы.

Маёнткі дзядулі Зюзі:

сядзіба палескага Дзеда Мароза — у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»;

сядзіба Зюзі Паазерскага — побач з горадам Паставы.

У старажытнаславянскай міфалогіі Зюзя — бог Зімы. Яго часта называюць прадзедам Дзеда Мароза. Зюзю ўяўлялі белабародым дзядком нізкага росту, у лютыя маразы ён хадзіў басанож у белым футры з жалезнай булавой.

Сядзібы Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі — у Налібоцкай пушчы (в. Залейкі Іўеўскага раёна).

Зімнік — родны брат Дзеда Мароза. Добры чараўнік вельмі падобны да знакамітага брата. Сцвярджае, што менавіта ён прыносіць снег і сцюжу.

Партызанскі Дзед Мароз — у комплексе партызанскай славы «Хаваншчына» (Івацэвіцкі раён).

Знешнасць у партызанскага Дзеда Мароза асаблівая: барада з пакулля, на галаве — шапка-вушанка, а на нагах — валёнкі, у кажусе і з партупеяй. У руцэ трымае посах, увянчаны чырвонай зоркай.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза — у ГКК «Лінія Сталіна».

Акрамя традыцыйнага ўбору таксама носіць парадны: да прывычнага футра дабаўлена армейская атрыбутыка — каракулевы каўнер і такая ж шапка з чырвонай зоркай.

Дзед Мароз сустракае гасцей у рэзідэнцыі ў парку імя Максіма Горкага (Мінск), Прыдзвінскай рэзідэнцыі (у Віцебскім раёне), на тэрыторыі Магілёўскага заасада, у казачнай рэзідэнцыі на плошчы Леніна ў Гомелі.

Крыніцы: Нацыянальнае агенцтва па турызме, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть