Палітыка

Андрэйчанка: створана ўся неабходная база для выбараў дэпутатаў усіх узроўняў і правядзення УНС


Уладзімір Андрэйчанка

22 снежня, Мінск . У Беларусі створана ўся неабходная заканадаўчая база для выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, членаў Савета Рэспублікі і правядзення Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка перад пачаткам пасяджэння дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання,

«Адыходзячы год быў плённым у плане заканадаўчай дзейнасці. Намі прынята каля 100 законапраектаў. Гэта законы, якія накіраваны на забеспячэнне перш за ўсё нацыянальнай бяспекі, развіццё эканомікі, сацыяльнай абароны нашых грамадзян. Безумоўна, асноўным прыярытэтам у рабоце дэпутацкага корпуса было прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. У выніку распрацавана два новыя законапраекты — «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», 83 законы прыведзены ў адпаведнасць. Сёння мы таксама прымаем два важныя законы і такім чынам падводзім рысу пад гэтай маштабнай работай. На сёння створана ўся неабходная база для правядзення выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, членаў Савета Рэспублікі і правядзення Усебеларускага народнага сходу», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца на разглядзе каля 20 новых законапраектаў. Дэпутаты будуць працаваць у выбарчых акругах, актыўна ўключаюцца ў выбарчую кампанію — хтосьці ў якасці кандыдата ў дэпутаты, хтосьці проста будзе працаваць з насельніцтвам. Задача для ўсіх дэпутатаў — нарошчваць работу для развіцця краіны і забеспячэння яе бяспекі.

Акрамя таго, дэпутаты прымуць актыўны ўдзел у акцыях «Нашы дзеці», «Ад усёй душы».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть