Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі аб перспектывах адносін з ЕС: мы адкрыты да дыялогу


Фота з архіва

29 студзеня, Санкт-Пецярбург . Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што будучыня адносін Беларусі і Расіі з ЕС шмат у чым будзе залежаць ад самога Еўрасаюза. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы,

Кіраўніку МЗС было зададзена пытанне, на якіх прынцыпах будуць у далейшым грунтавацца ўзаемаадносіны Расіі і Беларусі з ЕС.

«Шмат у чым гэта будзе залежаць ад Еўрасаюза. Мы адкрыты да дыялогу. Не адзін раз выступалі і гаварылі на гэту тэму. Не мы былі ініцыятарамі разрыву адносін, не мы былі ініцыятарамі нелегітымных эканамічных санкцый, якія былі ўведзены супраць нашых краін. Шмат у чым гэта будзе залежаць ад Еўрасаюза — ад той лініі палітычнай і эканамічнай, якую яны будуць далей праводзіць», — сказаў кіраўнік МЗС.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть